ziemlarob: (Default)
“...а калі б апазыцыя змагла аб’яднацца і вылучыць адзінага кандыдата? А калі б заходнія спонсары дапамаглі? А калі б вылучылі трохі мацнейшага кандыдата, які меў бы хаця б больш прымальную для электарату біяграфію?.. Каб не было расколу апазыцыйнага электарату, і ніхто не заклікаў да байкоту, каб наадварот, была яго мабілізацыя, заклік прыйсьці і прагаласаваць. Можна меркаваць, што гэта была б зусім іншая выбарчая кампанія... Вядома, што гісторыя, мінулы досьвед ніколі нікога ня вучыць. А шкада.”
Валер Карбалевіч, палітычны аглядальнік радыё “Свабода”

Эх, каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў.
Усё адбылося гэтак, як і павінна было адбыцца. Апазіцыя дакладна гэтакая, як і мы самі – спрачаемся, хаваемся ў бульбу, нехта ўсё ж наважваецца схапіць б-ч-б сцяг альбо Пагоню ды на вуліцу, іншыя – “абы не было вайны”, яшчэ нехта – “памаўчу – цалейшы буду.” От гэтак і маемся, бы растапыраныя пальцы. Трэба было б сціснуцца ў кулак, ды курч напаў, застарэлая падагра не дае. Дый не дапякло яшчэ як след. А тут яшчэ ўкраінскі ўзор...
Зрэшты, дваццаць гадоў замала, каб ачуняць ад 300- альбо нават 400-гадовае акупацыі. А лячыцца, ачуньваць трэба тэрмінова. Інакш будзе тое, што было з старажытнымі егіпцянамі – вось быў народ, дзяржава, высокая культура, мастацтва, а сёння – Джамгурыя Міср аль-Арабія (Арабская Рэспубліка Егіпет), адно толькі назва і захавалася. Тым часам дзяржава існавала болей, як дзве тысячы гадоў (“Почувствуйте разницу!”). Галоўнае – знік народ, арыгінальны этнас, жывыя людзі.
А мы ж, беларусы, акурат на самым еўрапейскім скразняку седзімо, пасярэдзіне ўсіх забурэнняў-халівараў. Як бы не хацелася, а з бульбы вылазіць трэба, інакш – гамон.
ziemlarob: (Default)
“У меня есть хорошие знакомые, сирийские иммигранты Бэзил и Сали, молодая семья, убежавшая от войны. Натурализуются в Венгрии, учат язык. Они мои одноклассники по школе венгерского языка. Работают как черти, учатся в университете и не рвутся в Германию.”

І спасылка на сайт грамадска-палітычнага часопісу “Эхо России” – http://www.ehorussia.com/new/node/11452

Выснова: Да людзей след ставіцца па-людску, што й казаць. Тым часам з быдлападобным статкам нельга абыходзіцца інакш, ніж з дапамогаю бізуна. Я – чалавек грэшны, не палічыўся б з выдаткамі, а венгерскую ці там аўстрыяцкую мяжу спрэс загарадзіў бы дротам пад электратокам, замініраваў бы ды абавязкова забяспечыў бы адпаведнымі папераджальнымі надпісамі на ўсіх “бежанскіх” мовах. І хай бы тады ўсе паліткарэктныя абаронцы правоў чалавека крычалі што заўгодна, хоць бы й завылі.
ziemlarob: (Default)



Філосаф Барыс Парамонаў пра пошукі ідэйнае асновы ў сённяшняй Расеі.

“Нашли и общий знаменатель – христианство, и вновь канонизируют как христианнейшего государя князя Владимира, убившего родного брата и пошедшего войной на собственного сына. Объявляют, что таким Владимир был до принятия христианства, а после стал святым. Как будто христианство чему-то учило капризных русских властителей: то-то истинным христианином был душегубец Иван Грозный, разбивавший лоб в покаянных поклонах.”


Прынамсі беларусам варта было б яшчэ раз задумацца аб святасці князя Ўладзіміра, хрысціцеля Русі, беручы, у прыватнасці, пад увагу лёс полацкай княжны Рагнеды і ейных бацькоў.

Мабыць, для маскавітаў Іван IV і быў грозным, але для Літвы (ВКЛ) ён быў хутчэй шалёным альбо ашалелым.

“Самое, так сказать, отрадное в том, что картина, рисуемая в рамках этого мифа, не столько удручает, сколько смешит. Особенно когда ее рисуют люди в некотором роде художественной складки. Таков в первую очередь Александр Проханов, который именно смешон. Недавняя его акция – передача самодельной иконы, на которой Богоматерь осеняет свои крылом Сталина и его маршалов, полку бомбардировочной авиации, водруженной на борт одного из самолетов и освященной каким-то случайным попиком. Драгоценная деталь: часть эта расположена в городе под названием Энгельс. Думается, что сооснователь марксизма перевернулся в гробу. Но нынешним русским такая эклектика нипочем.”


Парамонаў трапна называе Праханава бажавольным, юродзівым, што праўда “...этот юрод говорит царям не горькие истины, а дует в ту же дудку, разве что громче, истеричнее.”

Што ж тут скажаш? Яшчэ ў антычныя часы мудрыя людзі гаварылі: “Калі Боства рыхтуе чалавеку няшчасце, то перш за ўсё адбірае ў яго розум, якім ён разважае.”

ziemlarob: (Default)
Сёння шмат пішуць пра гета, у якім, маўляў, знаходзіцца беларуская мова. Маўляў, кола “свядомых”, “нацыяналістаў”, “бэнээфаўцаў” etc., вузкае, а самі яны, бы тыя сектанты, замкнутыя ў сваёй шкарлупіне ды супольна галосяць над гаротным станам беларускае мовы.
Як на мой розум, дык сітуацыя рыхтык адваротная.
Якраз у БССР было створанае савецкае камуністычнае гета, рэзервацыя, для беларускай мовы з дзвюма мэтамі: 1) каб, барані Божа, беларуская мова не вылезла з ідэалагічных догматаў КПСС пра “новую гістарычную фармацыю – адзіны савецкі народ” і 2) усё ж такі даводзілася яшчэ хоць як-кольвек улічваць ленінскае “о праве наций на самоопределение” ды міжнародную рэакцыю. Андропаўская ж “кантора”, кіраваная КПСС, дбайна сачыла, каб слова “беларускі” гучала альбо пісалася толькі там і гэтулькі, дзе і колькі “паложана”.
Трэба, аднак, сказаць праўду: У БССР беларуская мова пачувалася ў пэўным сэнсе ўтульна (“А в тюрьме макароны дают”), прынамсі, адкрытае агрэсіўнае ганьбаванне беларушчыны было неверагоднае.
У 91-м годзе сцены гэтае рэзервацыі абрынуліся разам з сацыялізмам-камунізмам. Беларуская мова літаральна ў адзін дзень апынулася пад богавай страхою, то бо пад усімі вятрамі, дажджамі, марозамі, ад якіх яе захоўвала турэмная сцяна савецкага гета. Сёння яна, мова, сам-насам стаіць супраць расейскага шавінізму ды тутэйшых зносакаў-падбрэхічаў. Сёння нават афіцыйныя абмежаванні для ваяўнічага хамства фактычна прыбраныя.
Пра якое ж гета можна гаварыць? Сёння (ужо болей, як 20 гадоў) ідзе натуральны двубой у адкрытым полі. А кажуць – “гета”!
Асобная гаворка – чым гэты двубой скончыцца. Адно, што след нагадаць: Ніхто, нідзе і ніколі не атрымліваў ніякіе свабоды задарма, без бойкі. Біцца дык біцца, хоць словам, хоць чынам, хто на што здатны.
ziemlarob: (Default)
У апошні дзень мінулага года партал www.kommersant.ru пад загалоўкам “Поклонники гаранта” (http://www.kommersant.ru/doc/2452540) прапанаваў чытачам выбраць найлепшага ў 2014 годзе “воспевателя” прэзідэнта Расіі і выклаў 25 выказванняў-хваласпеваў. Чытачам прапануецца выбраць тры з іх, якія ўяўляюцца найболей вартымі, каб увайсці ў гісторыю.
Я таксама выбраў. Тры. Што праўда, не адсылаў у рэдакцыю партала, бо..., ну, бо не адсылаў.

1) «Нет Путина — нет России».
Первый замглавы администрации президента РФ Вячеслав Володин 22 октября на заседании международного клуба «Валдай» в Сочи.


2) «И прав был наш президент на “Валдае”. Я вообще считаю, что наш президент всегда прав, потому что это наш президент».
Директор института стран СНГ Константин Затулин 18 мая в программе «Воскресный вечер» на телеканале «Россия».

3) «Я написал депутатский запрос в Оргкомитет Нобелевской премии, чтобы они пересмотрели свое решение и лишили Обаму премии. Потому что он ее не заслуживает, а заслуживает ее только один человек — наш президент Владимир Владимирович Путин. Потому что он остановил войну в Иране, в Сирии и продолжает уберегать людей от крупных кровопролитий».
Депутат Госдумы Роман Худяков 5 ноября в интервью газете «Известия».

Там яшчэ выказванні такога ж кшталту дастаткова вядомых людзей, менавіта: актора Сяргея Жыгунова, былога прэм'ер-міністра Яўгенія Прымакова, Уладзіміра Жырыноўскага, рэжысёра Станіслава Гаварухіна, акторкі Ірыны Алфёравай, фігурыста Яўгенія Плюшчанкі, спявачкі Лаліты Міляўскай, маскоўскага патрыярха Кірылы і да т.п.
Дарэчы, цікава, што ў гэты зладжаны хор гарманічна ўліваецца і голас амерыканскага актора Стывена Сігала (27 сакавіка 2014 года ў інтэрвію “Российской газете”).

Тым часам, яшчэ цікавейшыя каментары.
Во ад гэтакіх:
“Я принимаю ВСЕ высказывания в адрес президента. Это огромный труд и он с честью с ним справляется. Здоровья ему.”

І да гэтакіх:
“Ах! Какая великолепная полировка ануса. Как глубоко и нежно в такт двигаются их языки!”

Падумалася: Спрадвечная нацыянальная псіхалогія не мяняецца. У Расіі ад пачатку Маскоўскага княства да ХХІ веку – халопы ўзносяць хваласпевы вялікаму князю/цару/генсеку/прэзідэнту тым гучней і ліслівей, чым гучней шчоўкае ўладны бізун, чым вераломней і нахабней паводзіць сябе расійскі цар з суседзямі.

Трэба, аднак, сказаць праўду, адмоўных каментароў значна болей, чым дадатных (“Дочитала до 3 пункта – чуть не вырвало, выбирать из такого, что в помойке копаться.”). Адно што, на жаль, рэакцыя пераважнай большасці каментатараў не адлюстроўвае меркавання пераважнай большасці расійцаў.
ziemlarob: (Default)
У 1918 годзе бальшавікі з чыста прагматычных меркаванняў замянілі юліянскі каляндар на болей дакладны грыгарыянскі. Аднак гэтая замена датычылася толькі свецкага жыцця (стаўленне бальшавікоў да Бога і рэлігіі – вядомае). Адзначаць хрысціянскія святы (у тым ліку Каляды і Вялікдзень) і ўвогуле весці летазлічэнне паводле грыгарыянскага календара маскоўская царква адмовілася, чаму – асобная размова. Тым часам Новы год – 1 студзеня – 99,9% усіх насельнікаў СССР адзначалі паводле грыгарыянскага календара.
Ажно ў 1991 годзе СССР разам з сацыялістычным лагерам зышоў на вечны (вельмі хочацца спадзявацца) спакой, камуна-бальшавіцкая рэлігія збанкрутавала. Маскоўская царква з пастаўшчыка опіуму для народа адразу ператварылася ў пастаўшчыка духоўных скрэпаў. Расіяне шчыльнымі радамі на чале з сваімі прэзідэнтамі ды прэм'ерамі рушылі ў цэрквы ды пачалі адзначаць праваслаўныя святы (паводле юліянскага календара!).
Аднак тут атрымалася закавыка, у прыватнасці з Калядамі (Рождеством). І ў праваслаўных, і ў каталікоў Калядам папярэднічае Калядны пост, шэсць тыдняў (у беларускіх праваслаўных – Піліпаўка, у расійскіх – Филиппов пост, у каталікоў – Адвент). У праваслаўных РПЦ МП гэты пост доўжыцца ад 28 лістапада да 7 студзеня, у каталікоў – ад 15 лістапада да 25 снежня (абодва тэрміны – паводле грыгарыянскага календара). Каталікі, вытрымаўшы пост (Адвент), адзначаюць 25 снежня Каляды (Божае Нараджэнне), а потым, 1 студзеня, яшчэ і Новы год. Праваслаўныя РПЦ МП на Новы год (згодна з грыгарыянскім календаром, 1 студзеня), наядаюцца, напіваюцца, банкетуюць (пасярэдзіне посту!), а потым, 7 студзеня (Рождество Христово), даконваюць “святочны марафон”. Ах, праўда ж, 14 студзеня яшчэ “Стары Новы год”, а там, 19 студзеня, Вадохрышча (Крещение).
Узбягае на яў стары анекдот: “Абрам Ізраілевіч, вы ўжо альбо крыжык здыміце, альбо майткі апраніце!”
А калі сур’ёзна, дык РПЦ МП варта было б афіцыйна перайсці да грыгарыянскага календара ўжо 20 гадоў таму. Але ж як тут перайсці, калі грыгарыянскі каляндар – гэта ж неад’емная частка “праклятага лацінства”, да якога маскоўскія папы стагоддзямі ніякіх іншых пачуццяў, акрамя проста-такі заалагічнае нянавісці, не адчуваюць! А што ж расійская свецкая ўлада? А расійская ўлада – гэта паства, якую акармляе РПЦ МП, а заадно, дарэчы, і беларускіх прыхаджан. От пакуль нас, беларусаў, акармляціме маскоўская царква, датуль і не будзе нам шчасця-долі, будзем боўтацца бы ... у палонцы паміж святамі, пастамі ды календарамі.
ziemlarob: (Default)
Надоечы надарылася пагаварыць з адной бабуляю, ёй ўжо за 80, з праўнукамі няньчыцца. Успомніла маладосць, калі працавала выхавацелькаю ў дзіцячым садку. Тады былі надта папулярныя харавыя спевы – і ў дзіцячых садках, і ў школах. А з ГарАНА (гарадскі аддзел народнай асветы) прыйшла рэкамендацыя – развучыць харавое выкананне партыйнага гімну Інтэрнацыянал.
Дзеці завучвалі словы Інтэрнацыяналу на слых, чытаць яшчэ не ўмелі. На рэпетыцыях усё ішло гладка аж да радкоў “с Интернационалом воспрянет род людской”. Рэдкае слова “воспрянет” дзецям было цяжка зразумець, таму калі наша выхавацелька пасля чарговае рэпетыцыі ўважліва прыслухалася да павінных быць словаў “с Интернационалом воспрянет род людской”, то насамрэч пачула: “с Интернационалом – воз пряников в рот людской”.
Ад душы пасмяяліся. Сапраўды, гэтакае выкананне для малышні было лагічным і зразумелым, дзеля чаго насамрэч лічыць Інтэрнацыянал гэтакім прывабным – “воз пранікаў”, як-ніяк!
ziemlarob: (Default)
6 лістапада 2014 г., Брусэль


“Дэманстранты танцавалі на вяршыні перакуленых аўтамабіляў і кідалі кавалкі бруку і фэервэркі” (http://www.svaboda.org/content/article/26678130.html)
“Радыкальныя элементы палілі машыны і біліся з паліцыяй” (http://nn.by/?c=ar&i=138408)

=================================================

Пакідаючы пакуль па-за ўвагаю дзеянні паліцыі, ніяк не магу пазбавіцца ад падступна-злачыннае думкі, чым жа во гэтакія “цывілізаваныя” еўрапейскія пратэсты выгадна адрозніваюцца ад “нецывілізаванае” мінскае Плошчы-2010?
ziemlarob: (Default)




Самый обычный россиянин встал утром,посмотрел на шведские часы, почистил зубы китайской зубной щёткой, намазав на неё американскую зубную пасту, побрился немецкой бритвой, умылся французским мылом, нанёс на лицо испанский гель после бритья, вскипятил в шведском чайнике воду, попил бразильский кофе предварительно добавив украинские сливки, надел итальянский костюм,польские носки,испанские туфли, надушился французским одеколоном, закрыл входную дверь на два английских замка, сел в немецкий автомобиль. Включил японский радиоприёмник, выбрал радиостанцию "Европа ", транслирующую британскую песню, поехал по русской дороге, матерясь на русском языке, объезжая русские колдобины и русские ухабы, купил два "Биг Тэйсти" и "Кока-Колу" в "Макдональдсе", приехал в офис, поставил машину на охраняемый паркинг со швейцарской сигнализацией и канадской системой видеонаблюдения. Поднялся на финском лифте, вошёл в кабинет с табличкой "отдел мерчендайзинга", сделал звонок по американскому ай-фону через американскую GSM-сеть, включил американский компьютер АйБиЭм с американской операционной системой Виндоуз, зашёл в Интернет, разработанный американцами, ввёл английскими буквами вэб-адрес в американской социальной сети, зашёл на свой "АККАУНТ" и написал в блог: "МЫ НЕ ДАДИМ ЗАПАДУ ПОРАБОТИТЬ РОССИЮ! НЕТ ЕВРОПЕЙСКИМ ОККУПАНТАМ! РАЗДАВИМ ПРОКЛЯТЫХ БеНДЕРОВЦЕВ!


ziemlarob: (Default)
«... если простенькая мысль, что красть нехорошо, убивать нехорошо, требует новых, всё более сложных доказательств, значит ... пора опускать занавес.
Неужели для обнаружения столь простых вещей нужны интеллектуалы, интеллигенты, ученые? Не морочьте ни себе, ни людям голову глупыми вопросами.»

«Лично я с властью никак не сотрудничаю — я ей ничего, и она мне ничего. Обходимся друг без друга прекрасно. Мне власть сегодняшняя не нравится. И вчерашняя, и позавчерашняя.»

«Но все-таки испокон веку были люди, которые уходили от общественной жизни в жизнь частную. И, как правило, это были не худшие люди, а умнейшие.
О «лишних» людях мы сочинения писали еще в глубоко советские годы. Постановка вопроса «Нужна ли нам общественная активность?» вызывает у меня тоску. Кому «нам»? Какая «общественная активность»? Вы, может, революцию новую имеете в виду? Вы кого представляете, говоря это самое «нам»?»

«Я бы не хотела возврата к временам, когда общественная деятельность была предписана как обязательная и люди вынуждены были отсиживать на собраниях или участвовать в субботниках или месячниках по сбору картошки в колхозах.»


Людміла Ўліцкая, – расійская пісьменніца жыдоўскага (*)/габрэйскага/яўрэйскага паходжання, творы якое перакладзеныя на 25 моваў.



(*) – Дарэчы: У некаторых славянскіх народаў у дачынені да яўрэяў выкарыстоўваецца слова жыды (ідыш דער איד). У мінулым, яно з'яўлялася асноўным нейтральным пазначэннем яўрэяў сярод беларусаў. Пад вялікім уплывам рускай мовы (там слова "жыд" мае выключна абразлівае значэнне) многімі жыхарамі Беларусі гэтае слова цяпер успрымаецца як негатыўнае, але насамрэч з пункту гледжання беларускай філалогіі слова "жыд" было і засталося нейтральным. У заходнеславянскіх народаў і сёння ўжываецца як нейтральны этнонім. (З Вікіпедыі)
ziemlarob: (Default)
Калі напатыкаюся на словазлучэнне “братні народ” (незалежна – рускі, украінскі), – такое адчуванне, быццам мяне цягнуць назад у светлае савецкае сацыялістычнае ўчора альбо ўсаджваюць перад зомбаскрыняю ды ўгаворваюць глытаць усё, што адтуль ліецца, без разбору, агулам.
Чаму ж гэтую мантру пра братнія народы афіцыйныя СМІ не ўжываюць датычна да палякаў альбо літоўцаў, з якімі ў адной дзяржаве пражылі, дзякаваць Богу, болей за дзвесце гадоў?
У свой час Балгарыя мала не прасілася прыняць яе ў склад СССР нейкаю там “-наццатай” саюзнаю рэспублікай. Нашто ўжо “братні народ!” Тым часам Другою Ўсясветнай вайною – хаўруснік гітлераўскай Германіі. Я ўжо маўчу пра астатніх “братоў славянаў” (славакі, што ваявалі на ўсходнім фронце на баку Гітлера, чэхі, чые заводы выраблялі высокаякаснае ўзбраенне і тэхніку для вермахта і дзе практычна не было актаў сабатажу). Мо’ хіба падзяліць “братнія” славянскія народы на добрых і дрэнных?
Усе “браты славяне” (за выключэннем беларусаў) ужо ў Еўрасаюзе альбо просяцца туды. У Мытны Саюз – барані Бог!

Дык чаго, папытаецеся, запсіхаваў? Абрыдла да ванітаў гэтая зацёганая, абшарпанаая, завэдзганая мантра пра “братнія” народы (зазвычай гавораць пра рускіх, украінцаў ды беларусаў, дадаючы пра “старэйшага” брата), якую ўжо, мабыць, разоў з сотню зняпраўдзілі ў тым ліку й навукоўцы і якую нядоўга думаючы глытаюць тыя, чый сэнс існавання – канапа, пляшка з півам ды зомбаскрыня. Амаль аўтаматычна выскоквае “выснова”, быццам мы – расійцы, украінцы ды беларусы – адзін народ, быццам нам гісторыяй, лёсам наканавана жыць у адной дзяржаве-“абшчэжыціі”, дзе – ясная рэч – парадкаваціме “старэйшы”, то бо расійцы.

Мы – розныя народы. Гэтая рознасць зусім не перашкаджае быць нам добрымі, ветлівымі суседзямі. І жыць я хачу не ў камуналцы, не ў прахадным двары і не ў “абшчэжыціі”, а ў сваім уласным доме, дзе парадкі наводзіціму я сам, параіўшыся з жонкаю. Спатрэбіцца дапамога – прыйду да суседа, папытаю. Адмовіцца – абыйдуся.
Мушу згадзіцца, што незалежнасць – вельмі дарагая рэч. І дамагчыся яе ў сённяшнім узаемазвязаным свеце амаль нерэальна. Аднак! Няўжо дзеля гэтага неабходна бэсціць уласную мову ды перакручваць уласную гісторыю, каб выканькаць танную нафту?
Зрэшты, што ж хацець – знікла беларуская шляхта, а з ёю паняцці гонару й годнасці. Адно не след блытаць гонар і годнасць з фанабэрыяй. Гэтаксама, дарэчы, як нельга блытаць нацыяналізм з нацызмам альбо шавінізмам.
ziemlarob: (Default)
«Если Путина, Лаврова, Медведева и Чуркина так заботят нужды жителей востока Украины, то у них есть абсолютно надежный способ прекратить «гуманитарную катастрофу».
А именно – перекрыть границу, отвести от нее войска, остановить идущий в Украину поток боевиков и оружия, публично заявить об осуждении сепаратизма и праве Украины защищать свою территориальную целостность, перестать ежедневно врать по телевидению о несуществующей «Новороссии» и прекратить называть группировки из местных бандитов и российских наемников «ополченцами», героически сражающимися с «киевской хунтой».

Кто не верит в надежность этого способа – посмотрите на Славянск, Краматорск или Мариуполь, где уже нет никаких «ополченцев», но нет и «гуманитарной катастрофы».
И где жители вспоминают времена «народных мэров» как кошмарный сон. А есть эта «катастрофа» почему-то лишь там, где заправляют «ополченцы».


Барыс Вішнеўскі, дэпутат Заканадаўчага Сходу Санкт-Пецярбурга (фракцыя «Яблоко»)



Проста і зразумела. Адна бяда: У чатырох вышэйзгаданых дзеячоў абсалютна іншая мэта, ніж спыніць гуманітарную катастрофу.
“Słowa są czcze i próżne. Wielkiemi są tylko czyny.” (“Словы дарэмныя і пустыя. Вялікімі ёсць толькі ўчынкі.”) Стэфан Жэромскі.
ziemlarob: (Default)




Надоечы з’ездзіў у вёску да маці. Корпаўся на надворку, маці пайшла на могілкі наведаць нябожчыкаў сваякоў (Хата наша стаіць ля самых могілкаў. Могілкі – старыя. Некаторыя пахаванні датаваныя пачаткам 19-га стагоддзя. Адна палова – каталіцкія альбо, бы ў нас кажуць, польскія, другая – праваслаўныя, то бо рускія.). Хутка маці вярнулася, запыханая: “Ідзі да панскага склепа, там нейкія палякі прыехалі, пытаюць пра Керсноўскіх!”

Панскі склеп (па-вясковаму) – гэта грабніца паноў Керсноўскіх, былых уладальнікаў нашае вёскі, пахаваных тут у 20-я гады 19-га стогоддзя.

Пайшоў. Склеп амаль поўнасцю заглыблены ў зямлю, над зямлёю толькі сантыметраў з 30 узвышаецца двухскатны бетонны дах ды збоку адкапаны ўваход. Ля склепа – два масіўныя гранітныя помнікі, на адным высокі чыгунны крыж, на другім – гэтакі сама крыж адламаны, прыхілены да помніка. Да склепа прыехалі чацьвёра наведвальнікаў – трое мужчын і адна жанчына, як выявілася – сапраўды палякі. Жанчына сказала, што яна – Керсноўская і тут (паводле надпісаў на помніках) пахаваныя ейныя продкі. Яна запытала, як захоўвалася грабніца, хоць, мабыць, ужо сама шмат што зразумела, зірнуўшы на зарослы кустоўем, напалову засыпаны ўваход. Дый што было расказваць?
З аповедаў маёй маці я ведаў, што склеп быў “запячатаны” – уваход быў застаўлены дубовымі плашкамі і засыпаны зямлёю, і ніхто склепа не чапаў ажно да апошняе вайны. А перад самай вайною нехта з тутэйшых “разумнікаў” прапанаваў адкрыць склеп і там ад вайны хавацца. Бетонны ж! Адкрыць то – адкрылі, а вось лезьці туды, каб ад бомбаў хавацца, ясная рэч, ніхто да мерцьвякоў не палез. Што праўда, той, хто падбухторыў “распячатаць” склеп, пэўна ж, менш за ўсё думаў пра схованку. Бо даўно ўжо ішла пагалоска, быццам у склепе золата, серабра – рыдлёўкаю мяшай! Багатыя ж паны пахаваныя! Потым пачалі казаць, быццам партызаны ў склепе хавалі зброю. Хто лазіў туды – ні золата, ні зброі не знайшоў. Тым часам пасля вайны, пачынаючы недзе ад 60-х гадоў, каля склепа на могілках пачалі знаходзіць чарапы, косці, нават часткі целаў – рукі, ногі, высахлыя, бы егіпецкія муміі. Я сам бачыў. Хто іх адтуль павыцягваў – людзі ці сабакі, невядома...

Праўда, потым з ініцыятывы сельсавета гэтыя чалавечыя парэшткі ўсе сабралі, паклалі зноў у склеп ды ўваход зноў засыпалі. А сёлета вось прыйшоў – склеп зноў адкрыты. І каму рукі чэшуцца, каму карціць?

Ясная рэч, пані Керсноўскай я нічога гэтага не расказваў. Сказаў толькі, што тут, у Заходняй Беларусі ад часоў спачыну ейных продкаў столькі ўладаў памянялася, што ажно ў вачах у людзей пачало мітусіцца. А ў кожнай улады сваё разуменне, як шанаваць памяць аб продках. На тым мы і развіталіся.

А мне ўзбег на яў праклён, чуты некалі ў дзяцінстве: “Каб твае дзеці пасля тваёй смерці тваімі рэбрамі яблыкі абівалі!” Можа, над памерлымі Керсноўскімі гэтакі сама праклён вісіць, а можа, іхныя парэшткі не палічылі вартымі вечнага спачыну тыя, хто помсціў “панам-крывасмокам” за “трудзяшчыхся пралетарыяў”, а мо’ для некага гэта было проста пацехаю – Бога ж нейкі час не было?

І ўсё роўна пачуццё паганае, быццам гэта на маіх вачах тыя косці цягалі, а я маўчаў. Не было б гэтак прыкра, калі б гэтым мэтанакіравана займаліся толькі нейкія там ідэйныя сатаністы, дык жа не! На першы погляд цалкам нармальныя людзі.

ziemlarob: (Default)



Абстрагавацца ад: “апантаных бандэраўцаў”, “нацыстаў”, “нацыяналістаў”, “зламысных маскалёў”, “крывадушных заходніх дэмакратаў і лібералаў”, “братоў-славянаў” etc., – ад усіх тых эпітэтаў, якімі апантана ціснуць на мазгі тэле-зомба-скрыні, ад таго, што з гатовасцю глытаюць тыя, хто не мае ахвоты варушыць глуздамі.

Украіна – 603,5 тыс. км2, 45,5 млн. чал. (дзеля параўнання – па плошчы амаль утрая большая за Беларусь, па колькасці жыхароў – амаль у пяць разоў).

ІМХО – ЯНМР:

Дык вось, тры палітычныя з’явы: Украіна, Расія, Захад (умоўна Еўразвяз+ЗША).

Расіі зыскоўна мець суседам дзяржаву калі не з расійскай марыянеткаю на чале, дык прынамсі з урадам, які зазірае ў рот Крамлю.

Захад зацікаўлены ў адваротным.

І тыя, і гэтыя пажадліва зыркаюць на радовішчы антрацыту, рудаў, буйныя металургічныя, хімічныя прадпрыемствы, электраэнергетыку, урадлівыя чарназёмныя глебы, чарнаморскае ўзбярэжжа, Крым з жыватворным кліматам, нарэшце вялізны стратэгічны плацдарм амаль пасярэдзіне Еўропы. І тыя, і гэтыя ўдаюць бескарыслівых анёлаў, абяцаючы аддаць апошнюю кашулю ўкраінскаму народу.

Я не маю неабвержных доказаў, што Майдан зараней рыхтавалі ў Маскве ці ў Вашынгтоне-Бруселі, прыяцеляў у стратэгічных выведках не маю. Адно выглядае відавочным: Увесь 2013 год (ці з паўгода) украінскія СМІ цешылі сваіх гледачоў/слухачоў/чытачоў, як Украіна зажыве, зрабіўшыся асацыяваным сябрам Еўразвязу. Ды Януковіч ужо наглядаў сабе асадку з залатым пяром, каб падпісваць дамову. Ажно за шэсць дзён да ўрачыстага моманту – “Ой, не! Мне тут з Масквы патэлефанавалі, вочы расплюшчылі!” От табе маеш! Зрэшты, нават калі б 29 лістапада супраць студэнтаў не “загаварылі” гумовыя дручкі, ніякага Майдану магло б не адбыцца. Ведама ж, моладзь, калі што якое – адразу першая ўспыхвае, гэтаксама хутка і гасне. Але дручкі “загаварылі”. Ах, вось як! Тут кіяўляне ўзгадалі і чыноўнае хабарніцтва, і свае заробкі, і цэны, і як Януковіч дапамагаў “нажываць” сынку майно, і, нарэшце, плявок у твар народу ў выглядзе раптоўнае адмовы ад еўразвязаўскага “сяброўства”. Маўляў, я тут галоўны, я – дзяржава, я – народ, а вы – псік пад лаўку! Што праўда, калі ўжо ў Кіеве выраслі барыкады ды пачалося “частаванне” кактэйлямі Молатава, а ў адказ загучала вогнепальная зброя – тады ўжо пра еўразвязаўскае “сяброўства” мала хто згадваў. Галоўным патрабаваннем стала змена ўлады.

Тым часам усходнія і заходнія добразычліўцы-збавіцелі-абаронцы ўсхадзіліся ратаваць адзін ад аднаго ўкраінскі народ. Ну і, ясная рэч, палавіць у каламуце рыбку.

Сёння Ўкраіна бы той конь, што ўстаў на дыбкі, уцячэ ад пажадлівых канакрадаў ці зацугляе яго нехта – невядома.

Галоўная выснова з усяго тая, што ўкраінцы дакладна адчулі, што яны – не электарат і не насельніцтва, але народ і сіла.

ziemlarob: (Default)



Мой прыяцель чэрпае інфармацыю пра сённяшнюю Ўкраіну і Крым галоўным чынам з расійскіх тэлеканалаў. Я – з інтэрнэту. Адпаведна, погляды нашы на ўкраінска-крымскія падзеі – супрацьлеглыя.

“Вось жа, вось, глядзі! Хіба не бачыш, што насамрэч робіцца?!” – гукае ён да мяне ад тэлевізара. Я зазвычай адказваю яму, што ён бачыць не тое, што насамрэч адбываецца, а тое, што і як яму паказвае тэлескрыня. На мае ж довады з інтэрнэту ён адказвае, што я, маўляў, адшукваю тую інфармацыю, якая пацвярджае мае перакананні. Ясная рэч, дадаюцца яшчэ эмоцыі.

Дзякаваць Богу, у нас абодвух дастаткова цвярозага розуму не выклікаць (пакуль тое) адзін аднаго на двубой, болей таго, як заўсёды вітаемся і падаем адзін аднаму руку, нават дамовіліся ўкраінскія падзеі старацца не абмяркоўваць, бо абодва зразумелі, што ніводзін з нас не ў змозе пераканаць іншага ў слушнасці свайго гледзішча.

У выніку мы прыйшлі не тое, каб у тупік, але хутчэй да прычыны нашага супрацьстаяння.

Вера, якая гарамі рухае. На працягу тысяч гадоў сотні мільёнаў, а мо й мільярды людзей вераць хто ў адзінага Бога, хто ў шматлікіх, не маючы жаднае патрэбы ў навуковых, рацыянальных доказах існавання Бога. Прытым ні адукацыя, ні выхаванне, ні жыццёвы досвед, ні ўзрост часта не маюць аніякага значэння. Вераць і кропка.

І можна было б на гэтым супакоіцца, калі б сёння Расія не глядзела на Ўкраіну ў прыцэл. Таму спускаюся з філасофскіх аблокаў на грэшную зямлю ды аднаўляю пошукі важкіх аргументаў для свайго прыяцеля. Зрэшты, гэтаксама, мабыць, як і ён для мяне. Пабачым, чые пераважаць.

ziemlarob: (Default)





Анатоль Стрэляны, пазаштатны аглядальнік “Радио Свобода”, аўтар шэрагу кніг і сцэнараў мастацкіх і дакументальных фільмаў, лаўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1989).

Почти каждый русский сразу, всем своим существом, почувствовал, что победивший Майдан прибавит Украине украинства. Первыми и острее всех это почувствовали русские Крыма. Тут же напомнили о себе крымские татары, в очередной раз заявив, что они, в отличие от русских, украинство – приветствуют. Это отдельный и очень интересный разговор: почему татары-крымчаки и украинцы заодно. Обе нации прекрасно знают русского человека, который готов приветствовать независимость и татар, и чувашей, и якутов, и чеченов, лишь бы их государства были лишены татарства, чувашскости, якутства, чеченства. У большинства русских это все, конечно, не в сознании, а в подсознании.

Почему довольно добродушно относятся к дикарскому белорусскому режиму, несмотря на то что он то и дело грубит Москве? Потому что он растоптал последние остатки белорусскости. Как только он заговорил бы по-белорусски, сколь угодно учтиво, – вызвал бы ярость, такую же искреннюю и почти безотчетную, какую вызывает сознающий свое украинство украинец.

И скажем главное. Национальное украинское дело из-за событий в Крыму, как бы они ни повернулись, не пострадает. Наоборот. Объяснять это – значит держать читателя совсем за дурака. Посягательство России на Крым только приблизит приход в Москву такого гостя, как Русский Майдан.

Як па мне, дакладней і ясней не скажаш.


ziemlarob: (Default)



Калі спасылацца на Бога, дык, мабыць, і сапраўды нельга злачынцу караць горлам (то бо пазбаўляць жыцця). Аднак, выракаючы на пажыццёвае зняволенне, след не проста ізаляваць яго ад грамадства, але паставіць сам-насам перад Тым, Хто дараваў яму найкаштоўнейшы скарб – жыццё.

Ніякіх напамінаў пра тое, што недзе звонку АДЗІНОЧНАЕ камеры ёсць іншы свет – людзі, дрэвы, жывёлы, сонца, неба. Ніякіх кніжак, газет, тэлевізара, радыё – нічога! Ніякіх стасункаў з іншымі зняволенымі! Адзіная жывая істота для яго – ахоўнік, у лексіконе якога нічога, акрамя “Ўстаць!”, “На выхад!”, “Тварам да сцяны!”, “Наперад!”, “Стой!”.

Гэта і ёсць ІЗАЛЯВАННЕ ад грамадства чалавека, які свядома спланаваў забойства і забіў.

Толькі так магчыма паставіць забойцу сам-насам перад Богам.

Дажыве забойца да сівых валасоў, верне Богу назад бессмяротную душу, пакаецца, не пакаецца, пазбавіцца розуму, нейкім чынам засіліцца – усё вырашыць Усявышні.

ziemlarob: (Default)



З артыкула радыё “Свабода”




Рыгор Сітніца, намеснік старшыні Саюза беларускіх мастакоў:

“Я не ўяўляю тую мяжу, да якой нас трэба давесьці, каб мы пачалі бунтаваць. Можа, гэта і ня самая кепская наша рыса, бо на працягу ўсёй гісторыі наш канфармізм быў нацыянальнай формай выратаваньня. Калі б мы былі чачэнцамі на гэтай тэрыторыі, дык на нас забыліся б ужо сто гадоў таму. А так, прагінаючыся пад аднаго, пад другога і пад трэцяга, мы выжываем. Не магу сказаць, што гэта прыгожая форма выжываньня, але ёсьць факт, што мы такім чынам захоўваемся фізычна і этнічна".

=====================



З каментароў да артыкула:

“А Ўкраіна…? А што Ўкраіна? Яна, як мы тыя ж 20 з лішкам год, тузаецца ў незразумелай рэчаіснасьці. І тая рэчаіснасьць куды больш незразумелая, чым наша. У нас на сёньня зразумела ўсе – мы жывем пры АНТЫБЕЛАРУСКІМ дыктатарскім рэжыме, фінансуемым Масквой. Гэта вядома і бачна ўсім, хто мае розум і вочы. А Ўкраіна? Там ніколі не было таго, што маем мы. І тут першасна на мой погляд ня тое, што там, як быццам бы народ прымушае ўладу быць “дэмакратычным”, а самі кіраўнікі той Ўкраіны не імкнуцца стаць катамі ўласнага народа. Але што з таго? Україна нашмат прасунулась наперад у эўрапейскай інтэграцыі? Ніяк. Нашмат болей эканамічна разьвіта? Зусім не. Народ краіны квітнее? Наўрад ці. У 2004 мы ўсе назіралі за памаранчавай рэвалюцыяй і, як і сёньня, верылі – Україна першая пойдзе ў Эўропу, будзем браць зь яе прыклад. І што…? Дасёньня ідзе, і яшчэ, як меней, да канца 2014 года ісьці будзе, а можа і да 2015.”

==================




Здаецца, апошнім часам (яшчэ й да кіеўскага Еўрамайдану) у Беларусі паменела інтэрнаўтаў, ахвотных называць беларусаў быдлам. І дзякуй Богу. Даўно пара схадзіць да кумы-вароны па розум.
Беларусы не “лепшыя” і не “горшыя” за ўкраінцаў. Мы папросту розныя. Галоўнае – абодва народы здолелі праз стагоддзі захаваць сябе, сваю нацыянальную адметнасць і мову.

Profile

ziemlarob: (Default)
ziemlarob

October 2015

S M T W T F S
    123
45678910
11121314 151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 16th, 2026 11:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios