Вылезці з бульбы
Oct. 15th, 2015 11:57 am“...а калі б апазыцыя змагла аб’яднацца і вылучыць адзінага кандыдата? А калі б заходнія спонсары дапамаглі? А калі б вылучылі трохі мацнейшага кандыдата, які меў бы хаця б больш прымальную для электарату біяграфію?.. Каб не было расколу апазыцыйнага электарату, і ніхто не заклікаў да байкоту, каб наадварот, была яго мабілізацыя, заклік прыйсьці і прагаласаваць. Можна меркаваць, што гэта была б зусім іншая выбарчая кампанія... Вядома, што гісторыя, мінулы досьвед ніколі нікога ня вучыць. А шкада.”
Валер Карбалевіч, палітычны аглядальнік радыё “Свабода”
Эх, каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў.
Усё адбылося гэтак, як і павінна было адбыцца. Апазіцыя дакладна гэтакая, як і мы самі – спрачаемся, хаваемся ў бульбу, нехта ўсё ж наважваецца схапіць б-ч-б сцяг альбо Пагоню ды на вуліцу, іншыя – “абы не было вайны”, яшчэ нехта – “памаўчу – цалейшы буду.” От гэтак і маемся, бы растапыраныя пальцы. Трэба было б сціснуцца ў кулак, ды курч напаў, застарэлая падагра не дае. Дый не дапякло яшчэ як след. А тут яшчэ ўкраінскі ўзор...
Зрэшты, дваццаць гадоў замала, каб ачуняць ад 300- альбо нават 400-гадовае акупацыі. А лячыцца, ачуньваць трэба тэрмінова. Інакш будзе тое, што было з старажытнымі егіпцянамі – вось быў народ, дзяржава, высокая культура, мастацтва, а сёння – Джамгурыя Міср аль-Арабія (Арабская Рэспубліка Егіпет), адно толькі назва і захавалася. Тым часам дзяржава існавала болей, як дзве тысячы гадоў (“Почувствуйте разницу!”). Галоўнае – знік народ, арыгінальны этнас, жывыя людзі.
А мы ж, беларусы, акурат на самым еўрапейскім скразняку седзімо, пасярэдзіне ўсіх забурэнняў-халівараў. Як бы не хацелася, а з бульбы вылазіць трэба, інакш – гамон.