Пра "гета"
Jul. 13th, 2015 02:16 pmСёння шмат пішуць пра гета, у якім, маўляў, знаходзіцца беларуская мова. Маўляў, кола “свядомых”, “нацыяналістаў”, “бэнээфаўцаў” etc., вузкае, а самі яны, бы тыя сектанты, замкнутыя ў сваёй шкарлупіне ды супольна галосяць над гаротным станам беларускае мовы.
Як на мой розум, дык сітуацыя рыхтык адваротная.
Якраз у БССР было створанае савецкае камуністычнае гета, рэзервацыя, для беларускай мовы з дзвюма мэтамі: 1) каб, барані Божа, беларуская мова не вылезла з ідэалагічных догматаў КПСС пра “новую гістарычную фармацыю – адзіны савецкі народ” і 2) усё ж такі даводзілася яшчэ хоць як-кольвек улічваць ленінскае “о праве наций на самоопределение” ды міжнародную рэакцыю. Андропаўская ж “кантора”, кіраваная КПСС, дбайна сачыла, каб слова “беларускі” гучала альбо пісалася толькі там і гэтулькі, дзе і колькі “паложана”.
Трэба, аднак, сказаць праўду: У БССР беларуская мова пачувалася ў пэўным сэнсе ўтульна (“А в тюрьме макароны дают”), прынамсі, адкрытае агрэсіўнае ганьбаванне беларушчыны было неверагоднае.
У 91-м годзе сцены гэтае рэзервацыі абрынуліся разам з сацыялізмам-камунізмам. Беларуская мова літаральна ў адзін дзень апынулася пад богавай страхою, то бо пад усімі вятрамі, дажджамі, марозамі, ад якіх яе захоўвала турэмная сцяна савецкага гета. Сёння яна, мова, сам-насам стаіць супраць расейскага шавінізму ды тутэйшых зносакаў-падбрэхічаў. Сёння нават афіцыйныя абмежаванні для ваяўнічага хамства фактычна прыбраныя.
Пра якое ж гета можна гаварыць? Сёння (ужо болей, як 20 гадоў) ідзе натуральны двубой у адкрытым полі. А кажуць – “гета”!
Асобная гаворка – чым гэты двубой скончыцца. Адно, што след нагадаць: Ніхто, нідзе і ніколі не атрымліваў ніякіе свабоды задарма, без бойкі. Біцца дык біцца, хоць словам, хоць чынам, хто на што здатны.