“маеть быти горлом каран”
Jan. 29th, 2014 03:30 pm
Калі спасылацца на Бога, дык, мабыць, і сапраўды нельга злачынцу караць горлам (то бо пазбаўляць жыцця). Аднак, выракаючы на пажыццёвае зняволенне, след не проста ізаляваць яго ад грамадства, але паставіць сам-насам перад Тым, Хто дараваў яму найкаштоўнейшы скарб – жыццё.
Ніякіх напамінаў пра тое, што недзе звонку АДЗІНОЧНАЕ камеры ёсць іншы свет – людзі, дрэвы, жывёлы, сонца, неба. Ніякіх кніжак, газет, тэлевізара, радыё – нічога! Ніякіх стасункаў з іншымі зняволенымі! Адзіная жывая істота для яго – ахоўнік, у лексіконе якога нічога, акрамя “Ўстаць!”, “На выхад!”, “Тварам да сцяны!”, “Наперад!”, “Стой!”.
Гэта і ёсць ІЗАЛЯВАННЕ ад грамадства чалавека, які свядома спланаваў забойства і забіў.
Толькі так магчыма паставіць забойцу сам-насам перад Богам.
Дажыве забойца да сівых валасоў, верне Богу назад бессмяротную душу, пакаецца, не пакаецца, пазбавіцца розуму, нейкім чынам засіліцца – усё вырашыць Усявышні.