Незвычайную гісторыю ўзгадала Вера Міронаўна *). Пра тое, што пісалася ў мясцовай акупацыйнай газэце пасьля Сталінградзкай бітвы.
— Я помню гэта вельмі добра. Я вельмі любіла чытаць. Немцы прывозілі газэты на расейскай і беларускай мовах. І мы іх чыталі. І я на ўсё жыцьцё запомніла: калі адбыўся разгром пад Сталінградам, радаваліся ўсе ціхенечка. А ў газэце пісалі, што «пройдуць стагодзьдзі, і кожны немец са сьвятарным жахам будзе ўспамінаць слова «Сталінград». І яшчэ яны напісалі перад адступленьнем: «Мы сыдзем, а вы сто гадоў яшчэ ваяваць будзеце». Гэта пісалася ў 43-м.
*) – Былая дырэктарка школы Вера Міронаўна Карабанава, жыхарка мястэчка Расна, што ў Дрыбінскім раёне Магілёўскае вобласці