Dec. 5th, 2013

ziemlarob: (Default)



З артыкула радыё “Свабода”




Рыгор Сітніца, намеснік старшыні Саюза беларускіх мастакоў:

“Я не ўяўляю тую мяжу, да якой нас трэба давесьці, каб мы пачалі бунтаваць. Можа, гэта і ня самая кепская наша рыса, бо на працягу ўсёй гісторыі наш канфармізм быў нацыянальнай формай выратаваньня. Калі б мы былі чачэнцамі на гэтай тэрыторыі, дык на нас забыліся б ужо сто гадоў таму. А так, прагінаючыся пад аднаго, пад другога і пад трэцяга, мы выжываем. Не магу сказаць, што гэта прыгожая форма выжываньня, але ёсьць факт, што мы такім чынам захоўваемся фізычна і этнічна".

=====================



З каментароў да артыкула:

“А Ўкраіна…? А што Ўкраіна? Яна, як мы тыя ж 20 з лішкам год, тузаецца ў незразумелай рэчаіснасьці. І тая рэчаіснасьць куды больш незразумелая, чым наша. У нас на сёньня зразумела ўсе – мы жывем пры АНТЫБЕЛАРУСКІМ дыктатарскім рэжыме, фінансуемым Масквой. Гэта вядома і бачна ўсім, хто мае розум і вочы. А Ўкраіна? Там ніколі не было таго, што маем мы. І тут першасна на мой погляд ня тое, што там, як быццам бы народ прымушае ўладу быць “дэмакратычным”, а самі кіраўнікі той Ўкраіны не імкнуцца стаць катамі ўласнага народа. Але што з таго? Україна нашмат прасунулась наперад у эўрапейскай інтэграцыі? Ніяк. Нашмат болей эканамічна разьвіта? Зусім не. Народ краіны квітнее? Наўрад ці. У 2004 мы ўсе назіралі за памаранчавай рэвалюцыяй і, як і сёньня, верылі – Україна першая пойдзе ў Эўропу, будзем браць зь яе прыклад. І што…? Дасёньня ідзе, і яшчэ, як меней, да канца 2014 года ісьці будзе, а можа і да 2015.”

==================




Здаецца, апошнім часам (яшчэ й да кіеўскага Еўрамайдану) у Беларусі паменела інтэрнаўтаў, ахвотных называць беларусаў быдлам. І дзякуй Богу. Даўно пара схадзіць да кумы-вароны па розум.
Беларусы не “лепшыя” і не “горшыя” за ўкраінцаў. Мы папросту розныя. Галоўнае – абодва народы здолелі праз стагоддзі захаваць сябе, сваю нацыянальную адметнасць і мову.

Page generated Oct. 28th, 2025 08:57 pm
Powered by Dreamwidth Studios