Dec. 2nd, 2011

ziemlarob: (Default)
“Крашэўскі, Міцкевіч цікавіліся літоўскай народнай культурай, этналогіяй. Аднак немалая частка польскай эліты лічыла сялян-непалякаў прымітыўнымі людзьмі, больш нізкай культуры. І гэты стэрэатып захаваўся да Другой сусветнай вайны. Яны таксама верылі, што літоўскі рух адраджэння не быў аўтэнтычным, што ён распальваўся іншымі – рускімі або немцамі”, – адзначыў навуковец [праф. Саўлюс Сужэдэліс].
У пісьмовых польскіх крыніцах нярэдка падкрэслівалася, што літоўцы складалі нячыстую расу з дамешкам польскай і беларускай крыві.
“Там казалася, што літоўцы былі папросту ляснымі разбойнікамі, незнаёмымі з сельскай гаспадаркай. Гэта быў тыповы погляд для таго часу на літоўскі нацыянальны характар”, – адзначыў гісторык.

 
Сапраўды, сёньняшнія польска-літоўскія стасункі, на жаль, далёкія ад ідэальных.
Вось падумалася, а калі б Беларусь сёньня, бы Літва, была ў складзе Эўразьвязу, у стройных шэрагах дзяржаваў, што спавядаюць заходнеэўрапейскія каштоўнасьці? Мяркуючы па сёньняшніх дачыненьнях паміж Польшчаю ды Літвою, польская фанабэрыстасьць таксама вяла б рэй у дзяржаўнай палітыцы датычна Беларусі?
Мабыць, усё-такі заўчасна сёньня гаварыць пра адражэньне Рэчы Паспалітае абодвух (а мо’ трох ці нават чатырох) народаў (хоць мне асабіста й грэе сэрца гэтая ідэя). Дый вунь і некаторыя нашы, беларускія “патрыёты” адразу ашчэрваюцца пры ўспаміне пра Віленскі край. А яшчэ ж Смаленск, а захад Браншчыны, а Севершчына (то бо паўночная частка Чарнігаўскае вобласьці), а Падляшша! А мо’, сапраўды, зруйнаваць да д’ябла ўсе межы-платы паміж былымі часткамі першае Рэчы Паспалітае? Бо ведама ж, сабакі гыркаюць адзін на аднаго, калі бегаюць па розныя бакі плоту, а калі плоту няма, дык абнюхваюцца...
Page generated Oct. 31st, 2025 01:26 am
Powered by Dreamwidth Studios