Nov. 5th, 2011

ziemlarob: (Default)
Сегодня, пятого ноября, в центре Таллинна проходит акция против перехода русских школ на эстонский язык обучения.
Поддержать русские школы пришли около 300 человек, преимущественно это представители старшего поколения, а также молодые родители с детьми. На данный момент идет сбор подписей к обращению на имя президента Эстонии Тоомаса Хендрика Ильвеса, как гаранта конституционных прав и свобод.
Всем участникам мероприятия раздают белые ленточки – символ русских школ Эстонии. Акция проходит мирно.


По мнению депутата Рийгикогу от Центристской партии Яны Тоом, из 22 таллиннских школ с русским языком обучения 5-6 могли бы остаться, так сказать, русскими гимназиями. Если родитель хочет, чтобы его ребенок учился на русском языке, у него должна быть такая возможность.


От жа, сапраўды, Бог няроўна дзеліць. Зрэшты, Бог да гэтага, мабыць, наўпроставага дачыненьня ня мае.
Дзьве рэаліі:
1) эстонская й расейская мова ў Эстоніі
2) беларуская й расейская мова ў Беларусі

Мо’ справа ў кіраўніках?
Прэзыдэнт Эстоніі нарадзіўся ў Швэцыі, вырас і вывучыўся ў ЗША, стала жыве ў Эстоніі толькі ад 1991 году. Па эстонску гаворыць і дома, і на службе.
Прэзыдэнт Беларусі нарадзіўся, вырас, вывучыўся ў Беларусі. Быў усенародна (!) абраны на прэзыдэнта 10 ліпеня 1994 году (80,1 % галасоў у другім туры). Па-беларуску гаварыць грэбуе, часам (прытым афіцыйна) папросту збыткуе зь беларускае мовы. Гісторыя Беларусі да БССР для яго – гэта чарада “одиозных личностей”, якія арганізоўвалі крывавыя акцыі.
Што, некаму Лукашэнка не да спадобы? Дык мы ж яго самі й абралі!!! ДЭМАКРАТЫЧНА, усенародна, у 94-м. Скажаце, час зьмяніўся? Маўляў, 17 гадоў, як ні круці... А мы самі, паклаўшы руку на сэрца, хіба дужа памяняліся?
А мо’ праўда на баку Бруна Бэтэльгайма: “Прывабнасьць таталітарызму – у яго абяцаньні, якое разьвязвае самыя суровыя ўнутраныя канфлікты сьвету з сабою й дае пачуцьцё ўласнае бясьпекі згоды з акаляючым. Нажаль для праціўніка рэжыму, гэтыя згода й мір дасягаюцца адно стратаю самастойнасьці, самапавагі й чалавечае годнасьці. Спакой, які пануе ў таталітарных дзяржавах, аплочаны пагібельлю душы.” (1952 г.)
Душа наша, беларуская мова, сьціскаецца, карочае, як шчыгрынавая скура...
Чаму ў эстонцаў наадварот?

1,5 мільёны эстонцаў і 9,5 мільёнаў беларусаў – яскравы ўзор... Чаго? Нацыянальнае самасьвядомасьці, самапавагі, псыхалёгіі, пасіянарнасьці, старасьці, нясталасьці?
Page generated Oct. 31st, 2025 01:26 am
Powered by Dreamwidth Studios