Nov. 7th, 2014

ziemlarob: (Default)
Надоечы надарылася пагаварыць з адной бабуляю, ёй ўжо за 80, з праўнукамі няньчыцца. Успомніла маладосць, калі працавала выхавацелькаю ў дзіцячым садку. Тады былі надта папулярныя харавыя спевы – і ў дзіцячых садках, і ў школах. А з ГарАНА (гарадскі аддзел народнай асветы) прыйшла рэкамендацыя – развучыць харавое выкананне партыйнага гімну Інтэрнацыянал.
Дзеці завучвалі словы Інтэрнацыяналу на слых, чытаць яшчэ не ўмелі. На рэпетыцыях усё ішло гладка аж да радкоў “с Интернационалом воспрянет род людской”. Рэдкае слова “воспрянет” дзецям было цяжка зразумець, таму калі наша выхавацелька пасля чарговае рэпетыцыі ўважліва прыслухалася да павінных быць словаў “с Интернационалом воспрянет род людской”, то насамрэч пачула: “с Интернационалом – воз пряников в рот людской”.
Ад душы пасмяяліся. Сапраўды, гэтакае выкананне для малышні было лагічным і зразумелым, дзеля чаго насамрэч лічыць Інтэрнацыянал гэтакім прывабным – “воз пранікаў”, як-ніяк!
Page generated Oct. 28th, 2025 08:57 pm
Powered by Dreamwidth Studios